У межах акцыі «Краіна Вітаміна» «Еўраопт» запусціў незвычайны блог, галоўнымі героямі якога сталі персанаж Вітамін і яго сябар Ян.

Яны высаджваюць расліны з калекцыі «Краiна Вiтамiна», знаходзяць эфектыўныя спосабы вырошчвання добрага ўраджаю, спаборнічаюць адзін з адным за лепшы вынік і нават вывучаюць беларускую мову.

У кожным выпуску серыяла «Краіна Вітаміна» Вiтамiн прыдумляе новыя ідэі, як абараніць усходы ад замахаў хатніх жывёл, своечасова перасадзіць расліны, падабраць самыя ласкавыя словы для іх лепшага росту. Вiтамiн адважна спрабуе розныя лайфхакі і шчодра дзеліцца сваімі вынікамі.

Паглядзець усе серыі можна ў афіцыйных групах «E-Kids» у сацыяльнай сетцы Вконтакте, на youtube-канале, а таксама на сайце vitamina.by.

Для тых, хто хоча вырасціць на сваім падаконніку ўраджайную градку з раслін «Краіна Вітаміна», у кожным абласным цэнтры па суботах праходзяць майстар-класы, дзе дзеці разам з бацькамі могуць навучыцца высаджваць расліны і правільна за імі даглядаць.