У Гродне Андрэй Шустоўскі мог стаць запатрабаваным электрыкам або адкрыць будаўнічую фірму, ці нават распачаць кар’еру панк-зоркі. Але з дзяцінства яго вабіў Санкт-Пецярбург. Калі б гадоў 10 таму Андрэю сказалі, што ён будзе працаваць цырульнікам у прэстыжным пецярбургскім салоне, ён бы не паверыў. Цяпер ён жыве там ужо 6 гадоў.
«Дом — гэта дзе нарадзіўся, па-любому, дзе мама і тата. Я нарадзіўся ў Гродне, дзядуля ў мяне з Жодзіна, бабуля Аксана працавала на кране, на заводзе БелАЗ,» — расказвае Андрэй.
Пасля Гродна Андрэй паўгода пражыў у Менску, потым яшчэ тры ў Маскве. Жывучы там, ён часам прыязджаў у Піцер на тыдзень, на «Неўскія берагі». А калі ад’язджаў, то разумеў, што не можа без гэтага горада.
«Мне хочацца што-небудзь глабальнае замуціць: якіх-небудзь людзей абяздоленых узяць на працу, даць прытулак, даць ім прафесію. Калі ласка — прыязджайце і жывіце! Ну толькі я і сам тут яшчэ бамжую. Да мяне падыходзіць сусед з суседняга пакоя і кажа, што мы ўсе, ўсёй кватэрай, павінны адсюль з’ехаць да нядзелі. Ён гэта ў суботу сказаў, а ў нядзелю мы ўжо павінны з’ехаць. Я разумею, што павінен захаваць „стрыжань“ — мір, спакой, любоў. Нягледзячы ні на што! Я зразумеў, што ўсё, што са мной адбываецца, яно па маёй уласнай замове. Праверка! І кожны раз level павышаецца. Наступны ўзровень будзе цяжэй і я да яго маральна гатовы» — дзеліцца Андрэй.
На цырульніка Андрэй вучыўся, але да гэтага правучыўся і на тэхніка-электрыка, тынкоўшчыка-плітачніка, абліцоўшчыка. Кіраўнік салона, дзе працуе Андрэй, таксама з Беларусі, з Мінска.
«У нас даўно не было ўліванняў новых людзей. Мы пачалі іх шукаць, набіраць і так да нас прыйшоў Андрэй. Я ўбачыў адразу, што гэта такая бомба, якая ні адзін раз выбухае, а выбухнула і аскепкі разлятаюцца ў розныя бакі безупынна. Вельмі, вельмі незвычайныя ідэі і гэта, паміж іншым, падзяляюць усе, хто з намі працуе,» — расказвае Антон Булыга.
Андрэй кажа, што хоча прыносіць людзям карысць, быць для іх карысным. Гэта яго асноўная місія і іншай місіі няма.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…