У Гродне 13 сакавіка прайшоў першы паўфінальны матч серыі плэй-оф у якім сустракаліся «Нёман» і «Дынама-Маладзечна». Асноўны час сустрэчы скончыўся пры ліку 2:2. Толькі ў другой дваццаціхвілінцы авертайма «Нёман» здолеў даціснуць суперніка і закінуў вырашальную шайбу.

Першы матч паўфіналу ў Гродне паказаў, што ў гэтай стадыі ўжо няма такіх слабых супернікаў, як «Хімік». У гэтай стадыі каманды змагаюцца ва ўсю моц за пуцёўку ў фінал. Менавіта такую барацьбу ўбачылі заўзятары ў матчы «Нёмана» i «Дынама», які доўжыўся амаль 88 хвілін.

Каманды здолелі адкрыць лік толькі ў пачатку другога перыяду. «Дынама» ў большасці на 23-й хвіліне выйшла наперад, дзякуючы дакладнаму кідку Яроха. Гаспадары здолелі зраўняць лік на 37-й хвіліне. Таксама пры лікавай перавазе шайбу за «Нёман» забіў Кіслы.

Яшчэ да другога перапынку госці здолелі зноў выйсці наперад і зрабілі гэта ў меншасці. Голам адзначыўся Кунцэвіч. Гродзенцы ў чарговы раз былі ў ролі даганяючых і здолелі зраўняць лік на 44-й хвіліне трэцяга перыяду. Дакладны кідок на рахунку Багданоўскага.

Больш у асноўны час каманды вызначыцца не змаглі і перайшлі ў авертайм пры лiку 2:2.

У першым дваццаціхвілінным авертайме супернікі шайбамі не адзначыліся. А вось у другім, менавіта на 88-хвіліне, «Нёман» здолеў даціснуць «Дынама» і закінуў вырашальную шайбу. Аўтарам найважнейшага гола стаў Кіслы.

«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 3:2 (АВ) (0:0, 1:2, 1:0, 0:0, 1:0)

галы:
22.43 0:1 — Яроха (Багалейша, — бол.)
36.38 1:1 — Кіслы (Крыскін, — бол.)
37.42 1:2 — Кунцэвіч (Грэцкі, — мен.)
43.10 2:2 — Багданоўскі (С.Маляўка, А.Маляўка)
87.55 3:2 — Кіслы (Ляўша, Рэмезаў)

Лік у серыі (да 4-х перамог): «Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 1:0

Наступны матч паміж супернікамі пройдзе 14 сакавіка.