Вежу Гедыміна на Лідскім замку плануюць аднавіць да верасня, да святкавання 695 год горада. У ёй з’явяцца экспазіцыі ганчарства, кавальства, сярэднявечнай кухні і міфалогіі. Пра планы даведалася карэспандэнт «Рэспублікі».
У Лідскім замку рыхтуюцца да рэканструкцыі ўжо другой, паўднёва-заходняй, вежы. Канкрэтныя сумы на будаўнічыя працы пакуль не агучваюць. Пасля аднаўлення тут адкрыюць выставачныя залы. Цяпер ідзе збор экспанатаў.
Хутка ў замку пачне працаваць кавярня, дзе можна будзе пакаштаваць стравы і напоі сярэдняввечнай кухні.
Нядаўна скончылася рэканструкцыя вежы Вітаўта. У ёй можна паглядзець пяць экспазіцый. Першы паверх прысвечаны тэматыцы будаўніцтва замка. Тут захоўваецца старажытная цэгла-пальчатка. Другі паверх расавядае пра вайсковыя дзеянні ў сценаў замка. Тут можна паглядзець на ўзбраенні сярэднявечча. Трэцяя экспазіцыя паказвае тэму палявання ў Лідскіх лясах і ўключае чучалы жывёлаў. Яшчэ адна зала прысввечаная балям. Наведвальнікі замка могуць тут зрабіць фота за каронамі ў каралеўскіх крэслах. Экспазіцыі на пятым паверсе будуць змяняцца.
Аднаўленне Лідскага замка цягнецца з 2010 года.