Хаваць у шафу зімнюю вопратку яшчэ рана. На выходныя сіноптыкі абяцаюць завіруху з моцным ветрам.

Тыдзень пачаўся цёплым надвор’ем з +12 °C, паведамляе gismeteo.by. Аднак паступова тэмпература будзе падаць. Ужо ў чацвер яна наблізіцца да нуля, ў а пятніцу апусціцца да -6 °C. У суботу чакаецца самы халодны дзень на тыдні: ноччу да -11°C. На пачатку тыдня абяцаюць дождж, на выходныя — завіруху з моцным ветрам.

Панядзелак, 12 сакавіка +1… +12 °C, дождж

Аўторак, 13 сакавіка +5… +12 °C, дождж, вецер да 15 м/с

Серада 14 сакавіка +3… +7 °C

Чацвер 15 сакавіка −2… +1 °C, невялікі снег

Пятніца 16 сакавіка −1… −6 °C, вецер да 15 м/с

Субота 17 сакавіка −11… −6 °C, вецер да 17 м/с

Нядзеля 18 сакавіка −10… −4 °C, снег