Чарговая гульня «Нёмана» і «Хіміка» скончылася разгромнай перамогай гродзенскай каманды. Такім чынам, дзякуючы чацвёртай перамозе над супернікам, «Нёман» забяспечыў сабе выхад у паўфінал Кубка Прэзідэнта, дзе сустрэнецца з пераможцам пары «Дынама-Маладзечна» – «Гомель».
Чацвёртая гульня ў серыі, якая праходзіла ў Наваполацку ў аўторак 6 сакавіка, атрымалася цікавая і з вялікай колькасцю галоў. І хоць гульцы «Хіміка» разумелі, што ў іх няма шанцаў прайсці «Нёман», яны ўсё адно змагаліся да апошняй хвіліны. Выніковы лiк чацвёртага матчу паміж супернікамі 4:8 на карысць гродзенскай каманды.
“Хімік” – “Нёман” 4:8 (0:3, 2:3, 2:2)
галы:
01.56 0:1 – Лісічкін (Мятлюк, Крыскін)
08.08 0:2 – Е.Сцяпанаў (Грынь, Лісічкін)
11.29 0:3 – Ляўша (Пасют, Кіслы)
24.28 0:4 – Кіслы (Грынь, Баярчук, – бол.)
24.51 0:5 – Жыдкіх (Баярчук, Стэфановіч)
27/01 0:6 – Коршунаў (С. Маляўка, А. Маляўка, – бол.)
32.43 1:6 – Калугін (Ермачкоў, Шагiбалаў)
38.33 2:6 – Леаненка (Каваленя, Станевіч)
42.32 3:6 – Ступнікаў (Шагiбалаў)
48.08 3:7 – Ляўша (Бадун)
51.47 4:7 – Калугін (Шагiбалаў)
52.58 4:8 – Багданоўскі (С. Маляўка, А. Маляўка)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Хачу падзякаваць заўзятарам, якія прыехалі нас падтрымаць. На працягу двух дзён яны нам тут дапамагалі. Ім вялікі дзякуй! Сёння ў нас атрымалася тое, што не ішло на працягу трох апошніх матчаў – пачатак гульні, першы перыяд. Але здорава сёння пачалі, адразу павялі. На працягу ўсяго матчу, лічу, каманда гуляла дысцыплінавана. Што планавалі, то і атрымлівалася, асабліва ў атацы. Таму забілі добрыя гульнявыя галы. Задаволены тым, як сёння адпрацавала каманда.
Хто стане супернікам гродзенцаў у паўфінале яшчэ не вядома. Барацьба ў серыі «Дынама-Маладзечна» – «Гомель» працягваецца. Лiк у серыi пакуль 1:3.


