Горад

Бегемоцікі вяртаюцца. Сетка «Гиппо» выкупіла крамы «Белмаркет»

Аранжавыя бегемоцікі хутка могуць выцесніць крамы з «зялёнымі торбачкамі». На месца гандлёвай сеткі «Белмаркет» прыйдзе «Гиппо».

Сетка «Белмаркет» некалькі тыдняў назад пачала рассылаць «развітальныя лісты» кліентам. Як высветліў «Ежедневник», сетку «Белмаркет» прадалі ўласнікам «Гиппо» і «Момо».

Цяпер у Гродне налічваецца пяць крамаў «Белмаркет». Ці ўсё яны пераўтворацца ў «Гиппо», пакуль дакладна невядома. У Беларусі дзейнічае 11 крамаў з бегемотам у Мінску, Гомелі і Магілёве.

Гіпермаркет «Гиппо» ўжо вядомы гродзенцам. Праўда, ён папрацаваў у гандлёвым цэнтры OldCity менш за год у 2015−2016 і зачыніўся.

Эксперты кажуць, што аб’яднанне «Гиппо» і «Белмаркет» дазволіць стварыць чацвёртага аператара на рознічным рынку (па абароту прадуктамі харчавання). Новая сетка ўшчыльную наблізіцца да «Кароны», якая займае трэцяе месца. На першым і другім месцах знаходзяцца з прыкметным адрывам, адпаведна, «Еўраопт» і Белкаапсаюз.

Крамы «Белмаркет» кантраляваў праз інвесткампаніі «А1» расійскі мільярдэр Міхаіл Фрыдман. Цяпер яго крамы перайшлі таксама расійскім бізнэсоўцам нафтатрэйдару Васіль Варфаламееву і яго партнёру Алегу Бараноўскаму, якія валодаюць «Гиппо» і «Момо».

Адзін са стваральнікаў «Альфа-груп» Міхаіл Фрыдман з’явіўся ў беларускай розніцы ў 2007 годзе праз інвестыцыйную кампанію «А1». Тады ён паспяхова выйшаў са свайго першага праекта на тэрыторыі Беларусі (піваварнай кампаніі «Сябар», якая за некалькі дзесяткаў мільёнаў еўра прадаў Heineken Group) і ўклаў грошы ў рознічны гандаль — у сетку «Белмаркет».

У праекце на яго пачатковай стадыі таксама ўдзельнічала Міжнародная фінансавая карпарацыя, якая з неабходных 88 млн даляраў інвеставала ў яго 16 млн долараў.

Спачатку «А1» зрабіла стаўку на набыццё буйных таргоў, але вынікі не ўразілі. Сярод самых буйных набыткаў «БелМаркетКомпани» — магілёўскія гандлёвыя прадпрыемствы «Арма» і «Восход», а таксама жодзінская фірма «Меркурий и К».

Па бізнес-планах да канца 2011 года ў складзе сеткі павінна было быць 128 крамаў, але ў рэальнасці было менш за палову.

У 2012 годзе «А1» заявіла, што мае намер «праз два-тры гады выйсці з праекта». Сёння ў складзе «Белмаркет» знаходзіцца 71 крама.

Кампанія «БелВиллесден», якая была створана ў 1999 годзе, і спачатку спецыялізавалася на продажы рыбы і рыбнай прадукцыі, стала адным з піянераў гіпермаркетызацыі краіны. Яна першай у Мінску і другім у краіне (пасля «Баниара») запусціла гіпермаркет, адкрыццё першага «Гиппо» на праспекце Ракасоўскага ў 2005 годзе праходзіла з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

[irp posts="48 719″ name="У Гродне можа зноў з’явіцца сетка Гиппо"?"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025

«Падобнае ела толькі ў Італіі». Гродзенка расказала пра любімую піцэрыю горада

Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…

14 сакавіка 2025

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

Незвычайны бізнэс: у старым кароўніку пад Свіслаччу вырошчваюць тоны вясёлкавай фарэлі

Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…

13 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025