Першыя 200 квіткоў прадалі: у Гродне выступіць легенда польскага року — «Lady Pank»

Вядомы польскі гурт 80-ых «Lady Pank», на музыцы якога вырасла цэлае пакаленне гродзенцаў, выступіць у Гродне 28 ліпеня. У горадзе ўжо з’явіліся плакаты пра канцэрт, які мае адбыцца на адкрытай пляцоўцы каля Новага замка.

Першыя 200 квіткоў, якія прадавалі па 19 рублёў, ужо амаль раскупілі. Кошт астатніх будзе расці - 25, 30 рублёў, а ў дзень канцэрта — 40 рублёў. Пакуль на kvitki.by іх прадаюць па 27.50.

Прыхільнікі рок-музыкі ўспамінаюць, што ў Гродне ў сярэдзіне 80-х, асабліва на Паповіча, Суворава і Палестыне, жыло шмат фанатаў польскай музыкі, ні адна дыскатэка 80-х не абыходзілася без польскіх хітоў.

Звычайна гродзенцы, збіраючыся вялікімі кампаніямі, ездзілі на выступы польскіх артыстаў у Вільню, але часам тыя даязджалі і да Гродна. Гэтак, у канцы 1980-ых канцэрт «Lady Pank» у Гродне прайшоў з поўным аншлагам. Тыя, каму білет не дастаўся, стаялі і слухалі пад сценамі ДК «Юнацтва».

Паглядзіце рэтра-кліп, які сёння глядзіцца вельмі смешна, і адчуйце тую атмасферу:

www.youtube.com/watch?v=SPnEpzUy2V4

Гісторыя гурта

«Lady Pank» стварылі ў 1981 годзе ў Варшаве. Гурт запісаў больш за 20 альбомаў і больш за 200 песень. Ужо за першыя два гады існавання калектыў даў звыш 360 канцэртаў. У наступныя тры гады «Lady Pank» выступалі ў Савецкім Саюзе, Вялікабрытаніі, ЗША, Фінляндыі, Францыі, Японіі. У канцы 80-х гурт трапіў у творчы крызіс, склад музыкаў мяняўся, таму ў 1991 годзе «Lady Pank» распаўся. Гурт аднавіўся ў 1994-м і працягвае граць да цяперашняга часу.


Вы любите играть в компьютерные игры? Предлагаем вам сыграть в легендарную игру «World of Tanks». Эта игра покорила сердца миллионов. Реалистичные битвы на легендарных танках. Также вы можете посетить премиум магазин world of tanks, где вы найдете много интересного, для того, чтобы у ваших противников против вас не было никаких шансов.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Падлетка з Ваўкавыска асудзілі за сарваны сцяг

Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год "хатняй хіміі" за здзек з дзяржаўнага сцяга, піша мясцовая…

5 лютага 2025

У Гродне Масленіцу адсвяткуюць на фестывалі «Разгуляй» — будуць бліны і пудзіла зімы

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у цэнтры горада 1 сакавіка. Запланавана масленічнае шэсце, спаленне пудзіла зімы і…

5 лютага 2025

Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту

Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…

5 лютага 2025

Расіяне прадаюць бізнесы і нерухомасць, каб купіць кватэру ў новым ЖК у Гродне

Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…

5 лютага 2025

На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі

На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…

4 лютага 2025

Падладзіліся пад турыстаў: на некаторых маршрутках у Гродзенскай вобласці зараз можна плаціць карткай

На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…

4 лютага 2025