Прыгажуны беларускага тэлебачання Дзяніс Кур’ян, Георгій Калдун, Дзмітры Кахно, Саша Немо і Ілля Конанаў сядуць за стырно святочнага Conteмабілю і паедуць па самых папулярных маршрутах усіх абласных цэнтраў. У Гродне аўтамабіль будзе курсаваць 5 сакавіка, піша БелТА.
На машыне зорныя халасцякі будуць падвозіць дзяўчат да патрэбнага пункта і павіншуюць з надыходзячым 8 сакавіка кветкамі і падарункамі - дзяўчаты атрымаюць гадавы запас панчох.
«Таксоўка» будзе працаваць з 10 да 16 гадзін на самых папулярных гарадскіх маршрутах. Гарадзенкі пазнаюць машыну па яркай расфарбоўцы.
[irp posts="51 977″ name="Байко інвеставаў ў Брэсцкую панчошку" на мільён даляраў больш, чым прасілі (а нават больш)"]