У Гродне на ўборцы снегу задзейнічалі больш за 60 трактараў і грэйдэраў, паведамілі БЕЛТА ў цэнтральнай аварыйнай дыспетчарскай службе абласнога цэнтра.

Сёння гарадскія вуліцы працягваюць ачышчаць ад снегу: моцны снегапад назіраўся вечарам 1 сакавіка, невялікі снег ішоў на працягу сутак.

«Работа вядзецца ў штатным рэжыме. Ноччу на ўборку снегу выходзіла больш за 60 адзінак тэхнікі - трактары, грэйдэры, раскідвальнікі пясчана-саляной сумесі. Таксама задзейнічаны ў працы звыш за 500 дворнікаў», — адзначылі ў цэнтральнай аварыйнай дыспетчарскай службе Гродна.

Камунальнікі шчыльна працуюць з іншымі службамі горада, у тым ліку ДАІ. Калоны уборачнай тэхнікі рухаліся ў суправаджэнні спецыяльнай тэхнікі.

Кіроўцаў просяць з разуменнем паставіцца да працы камунальных службаў і не пакідаць машыны там, дзе гэта можа перашкодзіць уборцы снегу.

Як адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі, сур’ёзных праблем і ўсплёску аварыйнасці на дарогах вобласці снегапад не выклікаў. Напрыклад, у Гродне за мінулыя суткі зафіксавана 23 аварыі. На шчасце, людзі ў іх пацярпелі.

У Гродзенскім абласным цэнтры па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя паведамілі, што вышыня снежнага покрыва ў Гародні 2 сакавіка склала 6 см. Больш за ўсё снегу ў рэгіёне выпала ў Навагрудку і Ашмянах, дзе таўшчыня покрыва складае 21 і 20 см адпаведна.

[irp posts="51 837″ name="Колькі людзей пацярпелі ад маразоў і чым метэаролагі тлумачаць дзікія халады"]