Прадстаўнікі гродзенскай яўрэйскай абшчыны ў чацвер 1 сакавіка сабраліся ў сінагозе каб адзначыць самае вясёлае свята ў іўдаізме, якое сімвалізуе радасць уратаванага народу ад гібелі - Пурым.

У 2018 годзе Пурым наступіў пасля заходу сонца 28 лютага і святкуюць яго яўрэі па 1 сакавіка. Менавіта ў апошні дзень свята ў гродзенскай сінагозе сабраліся прадстаўнікі мясцовай абшчыны. Як патрабуе старажытная традыцыя перад святкаваннем Пурыма рабін павінен сабраць абшчыну і зачытаць Свiток Эстэр, дзе апісаны шматлікія падзеі з іўдзейскай гісторыі.

Калі рабін згадвае імя «Аман», усе пачынаюць крычаць і тупаць. Шум ствараюць адмыслова, каб ніхто не пачуў гэтага імя.

Гродзенскія яўрэі ў сінагозе адзначылі Пурым
Гродзенскі рабін Іцхак Кофман чытае Свiток Эстэр
Іўдзейскае свята Пурым было усталявана ў памяць выратавання ад знішчэньня ўсіх яўрэяў, якія жылі больш за дзве тысячы гадоў таму ў Персідскай імперыі. Назва «Пурым» у перакладзе з персідскага азначае «жэрабя». Менавіта злы жэрабя ледзь не стаў фатальным для іўдзеяў.

Згодна з традыцыямі ў Пурым яўрэі павінны весяліцца, а таксама дарыць адзін аднаму падарункі. Пурым — гэта адзіны дзень у годзе, калі яўрэям прадпісваецца не проста святкаваць і частавацца, але і моцна напівацца ў памяць аб піры, падчас якога Эстэр пераканала цара адмяніць свой указ аб знішчэнні яўрэяў і дазволіць ім абараняцца

Пасля прачытання Світка Эстэр у сiнагозе пачалося вясёлае свята. Кожны год рабін Іцхак Кофман рыхтуе для абшчыны нешта цікавае. У гэтым годзе рабін запрасіў на свята вядучага Сашу Смеха і яго «Крио шоу».

Варта адзначыць, што традыцыя адзначаць у Гродна Пурым мае даўнія карані. Як адзначалі мясцовыя яўрэі гэтае свята да Другой сусветнай вайны, можна паглядзець тут.