Па словах загадчыцы аддзелам грамадзянскай бяспекі Вільнюскай мэрыі Сандры Нарбутайтэ, сярод сродкаў, якія плануецца набыць — камплекты мабільнага абсталявання па санітарнай ачыстцы, то бок вялікія намёты з спецыяльнымі сістэмамі падачы вады і абсталяваннем па зборы выкарыстанай вады, душам і сістэмамі ацяплення.
Агулам праект каштуе 1 мільён еўра. На Вільнюскае самакіраванне разам з еўрапейскімі сродкамі прыйдзецца 500 тыс. еўра, на Швянчанскае — больш за 100 тысяч, астатнія грошы будуць прызначацца Беларусі. Сродкі вылучыць Праграма суседства ЕС.
Сродкі абароны плануецца набыць і правесці вучэнні ў 2019−2010 гадах.
Прадстаўнікі МУС Літвы распавялі, што зараз рыхтуецца план абароны насельніцтва на выпадак ядзернай або радыялагічнай аварыі. У плане будуць канкрэтныя дзеянні, напрыклад, эвакуацыя і сховішчы для насельніцтва, ёдапрафілактыка, абмежаванне спажывання харчовых і нехарчовых прадуктаў, пітной вады, заражаных радыяцыяй.
Для тэрміновых дзеянняў, то бок для набыцця прэпаратаў ёдапрафілактыкі спатрэбіцца каля 900 тыс. еўра, а для мадэрнізацыі сістэмы апавяшчэння і пашырэння радыюса іх дзеяння на тэрыторыі ў радыюсе 100 км ад Астраўца спатрэбіцца 9,5 мільёнаў еўра.
Літва абвінавачвае Беларусь у тым, што АЭС у 50 кіламетрах ад Вільні і ў 30 кіламетрах ад літоўскай мяжы будуецца без выканання ўсіх патрабаванняў бяспекі і міжнародных правілаў. Суседка абяцае блакіраваць імпарт электраэнергіі з Беларусі.
У эксплуатацыю ўвесці першы блок Беларускай атамнай электрастанцыі плануецца ў снежні 2019 года. Увод другога энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на ліпень 2020 года.
[irp posts="47 312″ name="Літоўскія эксперты: БелАЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі"]
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…