У верасні мінулага года за адну базавую велічыню прадалі дзве даваенныя казармы на тэрыторыі былога вайсковага гарадка, дзе зараз будуюць жылы комплекс на 1038 кватэр. Як паказалі абследаванні, будынкі вельмі трывалыя, на іх плошчах пасля рэканструкцыі і рамонту размесцяцца офісы і маркет, піша «Гродзенская праўда».

Новыя ўласнікі казармаў - ААТ «Спектр-Лайн» і ААТ «СМУ-14». Праект забудовы жылога комплекса прадугледжвае размяшчэнне адміністрацыйна-гандлёвых аб’ектаў. Гаспадары мусяць цягам года распрацаваць дакументацыю на правядзенне рэканструкцыі ці капітальнага рамонта нежылых будынкаў.

Сёння сканчаюцца працы над праектамі, якія павінны аб’яднаць дзве казармы ў адным стылявым рашэнні. Тут размесцяцца офісы, філіялы банкаў, кавярні, аптэкі, цырульні і ўсё астатняе для жыхароў. Акрамя таго, прадугледжаны прадуктовы маркет плошчай каля тысячы м.кв.

Глядзіце, як могуць змяніцца польскія казармы на Пралетарскай

Глядзіце, як могуць змяніцца польскія казармы на Пралетарскай
Казармы (2-павярховы будынак у цэнтры) у верасні 2017 г. Фота Андрэя Мяцельскага
Рэканструкцыя казармаў і будыўніцтва маркета пачнецца ў маі-чэрвені і мусяць скончыцца цягам двух гадоў.

[irp posts="48 045″ name=""Хто будзе нас, басоту, слухаць?" Як гродзенцы ставяцца да змен у планах будаўніцтва на Альшанцы і Пралетарскай"]

Пра гісторыю казармаў, якія адзінымі захаваліся пасля руйнавання вайсковай часткі на Пралетарскай, можна пачытаць на Hrodna.life тут.