У доме футбола ў панядзелак 26 лютага прайшла жараб’ёўка чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе сезона-2018 года. Паводле лёсавання гродзенскі “Нёман” правядзе свой першы матч у Гродне і будзе прымаць “Віцебск”.
Першы тур у Гродне пройдзе прыкладна 30,31 сакавіка ці 1 красавіка. А ў другім туры каманда Ігара Кавалевіча адправіцца ў “Слуцк”, дзе памераецца сіламі з мясцовай камандай. Гульня пройдзе 6-8 красавіка.
Першы круг чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе сезона-2018 года выглядае наступным чынам:
1. “Нёман”- “Віцебск”
2. “Слуцк” – “Нёман”
3. “Нёман” – “Дняпро”(Магілёў)
4. “Крумкачы” (Мінск) / Тарпеда (Мінск) – “Нёман”
5. “Нёман” – “Дынама” (Мінск)
6. “Іслач” (Мінскі раён) – “Нёман”
7. “Нёман” – “Гарадзея”
8. “Гомель” – “Нёман”
9. “Нёман” – “Тарпеда-БелАЗ” (Жодзіна)
10.”Нёман” – “Шахцёр” (Салігорск)
11. “Прамень” (Мінск) – “Нёман”
12. “Нёман” – БАТЭ (Барысаў)
13. “Смалявічы” – “Нёман”
14. Нёман – “Мінск”
15. “Дынама” (Брэст) – “Нёман”
Плануецца, што свой першы афіцыйны матч у 2018 годзе “Нёман” правядзе ў Кубку Беларусі. 11 сакавіка гродзенская каманда ў Мінску павінна будзе сустрэцца з “Крумкачамi”. Але варта адзначыць, што мінская каманда не прайшла яшчэ ліцэнзаванне і яе ўдзел у 2018 годзе пад пытаннем. У выпадку, калі пытанне з “Крумкачамi” не будзе вырашана да кубкавай сустрэчы, “Нёман” у наступны раўнд (паўфінал) праходзіць аўтаматычна.