Сёлета на БелАЭС завязуць ядзернае паліва, а ў наступным годзе пусцяць першы энергаблок

Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык на калегіі міністэрства адзначыў, што у 2018 годзе неабходна ў асноўным завяршыць будаўніча-мантажныя і пусканаладачныя работы, завезці ядзернае паліва і падрыхтавацца да фізічнага пуску ў першым квартале 2019 года. У эксплуатацыю ўвесці першы блок атамнай электрастанцыі плануецца ў снежні 2019 года.

Фізічны пуск — адна з ключавых аперацый, якая мае на ўвазе загрузку ядзернага паліва і пачатак правядзення выпрабаванняў.

Па словах намесніка міністра энергетыкі Міхаіла Міхадзюка, першая пастаўка паліва плануецца ў лістападзе гэтага года. Для першай і другой загрузак, згодна з генеральным кантрактам, паліва паставіць інжынірынгавая кампанія «Атамбудэкспарт». Кантракт на пастаўку паліва для трэцяй і наступных загрузак Беларуская АЭС падпісала з кампаніяй «ТВЭЛ».

Увод другога энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на ліпень 2020 года, дадаў Міхаіл Міхадзюк.

У цяперашні час працы вядуцца па графіку на 125 з 130 аб’ектаў і збудаванняў Беларускай АЭС.

У сакавіку гэтага года ў Беларусь прыедзе група еўрапейскіх экспертаў у рамках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў Беларускай АЭС.

У групу экспертаў ўвайшлі прадстаўнікі органаў, якія рэгулююць у галіне атамнай энергетыкі еўрапейскіх краін: Аўстрыі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Швецыі, Грэцыі, Славеніі, Украіны, Іспаніі і Літвы. У склад групы ўключаны прадстаўнікі Еўракамісіі, МАГАТЭ, а таксама Ірана і Расіі. Еўрапейскім экспертам ужо накіраваны нацыянальны даклад Беларусі па выніках стрэс-тэстаў.

У адпаведнасці з рэгламентам работы сфармавана каля 500 пытанняў датычна стрэс-тэстаў БелАЭС.

«Гэта нармальная практыка. Такую працэдуру праходзілі ўсе краіны, якія далі згоду на правядзенне такой незалежнай экспертызы — стрэс-тэстаў», — адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Падчас партнёрскай праверкі запланаваны візіт групы экспертаў непасрэдна на пляцоўку Беларускай АЭС.

«Яны азнаёмяцца з аб’ектам, на месцы пераканаюцца, як выконваюцца стандарты бяспекі», — растлумачыў намеснік міністра.

Як паведамлялася раней, пасля заканчэння візіту ў Беларусь група экспертаў падрыхтуе справаздачу аб партнёрскай праверцы.

[irp posts="47 312″ name="Літоўскія эксперты: БелАЭС не адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі"]

У мінулым годзе ў асноўны капітал АЭС інвеставалі Br1,7 млрд.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення «3+» паблізу Астраўца ў Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2019 годзе, другі - у 2020-м.

[irp posts="23 044″ name="Апытанне: Амаль палова беларусаў адмоўна ставяцца да будаўніцтва БелАЭС"]

Па матэрыялах БелТА

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025