Пра гэта 28 лютага на бясплатным мітапе Стартап-школы Гродна раскажа Сяргей Вялічка.

Сяргей на асабістым вопыце ад продажаў да кіраўніцтва кампаніяй спазнаў усе ролі і спазнаў сапраўдны смак маркетынгу знутры. Як паставіць задачы, якія выконваюцца, і не зліваць бюджэт? Гэтым падзеліцца эксперт на занятку Стартап-школы ўжо 28 лютага!

Дырэктар маркетынгавага агенцтва «Эйво» Сяргей Вялічка раскажа ўдзельнікам мітапа:
1) Чаму прадпрымальнікі думаюць, што на рынку няма нармальных маркетолагаў? Ці так гэта?
2) Якую памылку часта робяць прадпрымальнікі (кіраўнікі)? І як гэтай памылкі пазбегнуць? Асабісты вопыт Сяргея.
3) Ці ёсць пераможцы ў бітве прадпрымальнік (кіраўнік) супраць маркетолага? Хто павінен сысці?
4) Як вызначыцца і ўсё-ткі зразумець, хто патрэбен для Вашага бізнэсу: маркетолаг, інтэрнэт-маркетолаг або «васьмірукі асьміног»?
5) Колькі каштуюць добрыя спецыялісты, дзе іх шукаць, як ацэньваць і правільна ставіць задачы?

P. S. Таксама Сяргей пазбаўляе ад сівізны прадпрымальнікаў і маркетолагаў. Не фотошоп 🙂

Стартап-школа будзе карысная для вас, калі:

• Вы прадпрымальнік і шукаеце новыя магчымасці.
• Вы праграміст і жадаеце зарабіць грошы на сваіх рашэннях.
• Вам надакучыла працаваць па найме, і вы плануеце запусціць стартап.
• Вы хочаце зрабіць бізнэс з навуковага даследавання або інавацыйнай распрацоўкі.
• Вам патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам.
• Вы студэнт і гатовыя паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве.
• Вы марыце рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю.

Больш падрабязна пра мітап і рэгістрацыю на яго можна знайсці па спасылцы тут.

Усе заняткі Стартап-школы Гродне праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнэсу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).