У Міжнародны дзень роднай мовы МТС прапануе ўсім ахвотным адзначыць свята, прайшоўшы бясплатны SMS-тэст з 5 пытанняў, каб праверыць веданне беларускай мовы.

Каб прыняць удзел у тэсце, абаненту МТС трэба набраць на сваім тэлефоне *881#. Сэрвіс прапануе адказаць на 5 пытанняў, а потым выправіць памылкі і падсумуе вынік: пакажа, колькі чалавек адказалі правільна на столькі ж пытанняў, як і вы. Усе запыты на нумар *881# — бясплатныя.

Тэст распрацаваны на базе сэрвісу МТС «Родная мова», мэта якога — дапамагчы ўсім ахвотным палепшыць веды па беларускай мове. Падпісчыкам сэрвісу штодня прыходзяць SMS-заданні, якія залежаць ад узроўню падрыхтоўкі карыстальніка. Прайсці SMS-тэст можна не толькі 21 лютага, але і пасля.

[irp posts="51 193″ name="Розыгрыш да Дня роднай мовы: раздаем наборы карысных для аўтамабілістаў рэчаў"]

Міжнародны дзень роднай мовы ўпершыню быў абвешчаны ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года, а з 2000 года адзначаецца 21 лютага ва ўсім свеце. Дзень святкавання быў абраны таму, што ў яго ў 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.