З нагоды Дня роднай мовы Hrodna.life разам з аўтакрамай «СеДВалКАвто» (вул. Соламавай, 118а) разыгрывае карысныя для аўтамабілістаў рэчы: рамкі для нумароў з беларускім арнаментам, амывайнікі для шыбы, балончыкі WD-40, паліроль і - самае галоўнае — зніжкавыя карткі пастаянных кліентаў!

У Дзень роднай мовы — 21 лютага — у каментарыях да гэтага запісу, а таксама на нашых старонках у Facebook, VK i Instagram, мы праводзім лёгкі і цікавы розыгрыш. Пераможцам можа стаць любы з удзельнікаў, бо вызначаць будзем праз лёсаванне. Што трэба каб выйграць прызы? Ведаць хаця б трошкі беларускіх словаў на аўтамабільна-дарожную тэматыку.

Розыгрыш да Дня роднай мовы: раздаем наборы карысных для аўтамабілістаў рэчаў

АБНОЎЛЕНА — ПРАВІЛЫ РОЗЫГРЫШУ

1. Напішы ў каментарыях якое-небудзь беларускае слова на аўтамабільна-дарожную тэматыку. Чым больш словаў узгадаеш, тым больш шанцаў выйграць. Напішы каментарый ад імя свайго рахунку ў якой-небудзь сацыяльнай сетцы, каб мы маглі цябе потым знайсці!

2. Адзін каментарый — адно слова! І словы не павінны паўтарацца!

3. Пісаць два або больш каментарыяў запар — нельга. Няхай і іншыя паўдзельнічаюць!

Сярод усіх, хто пакіне такія каментарыі, мы разыграем 3 наборы падарункаў.

Хочаш павялічыць свае шанцы? Шукай конкурсныя пасты ў нас у ВК (https://vk.com/hrodna.life) і Instagram (https://www.instagram.com/hrodna.life/), а таксама ў FB (https://www.facebook.com/hrodna.life/) — там праходзяць асобныя розыгрышы.

Спонсар падарункаў - аўтакрама «СедВалКАвто» на Соламавай, 118а.