У канцы лістапада платформа Talaka разам з парталам Onliner.by, кампаніяй Velcom і групай кампаній Gurtam запусцілі нацыянальны інтэрактыўны конкурс у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне. У конкурсе прымала ўдзел 216 праектаў.
У намінацыі “Гран-пры” перамог дабрачынны праект KaliLaska. За яго прагаласавала большасць членаў журы. Праект таксама перамог у намінацыі “Народны выбар”. Праз краудфандынгавую платформу www.talaka.org гэты праект “рублём” падтрымала найбольшая колькасць беларусаў.

Арганізатары праекту збіраюць якасныя, але ўжо не патрэбныя людзям рэчы, каб перадаць тым, хто ў іх мае патрэбу. Падапечныя – інваліды, шматдзетныя сем’і, выхаванцы інтэрнатаў, і проста людзі, якія маюць патрэбу ў гэтых рэчах. На працяг сваіх добрых спраў каманда праекта атрымала восем тысяч рублёў ад мецэнатаў, а таксама ўсе сродкі, сабраныя на краудфандынгавай платформе.
А хантэр, які прывёў на конкурс праект KaliLaska, як і абяцалі арганізатары, атрымаў тысячу рублёў.
У намінацыі «Лепшы праект» перамог #KidsHealth – бясплатны відэа-курс па нейрафітнесу для дзяцей з сіндромам дэфіцыту ўвагі і гіперактыўнасці.

Намінацыя velcom “Камфорт” прысуджалася за ўвагу праекта да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў. Перамог праект 114.by, накіраваны на стварэнне надзейнага і сучаснага сэрвісу з раскладам прыгарадных і міжгародніх аўтобусаў. Для хуткага і зручнага планавання паездак і маршрутаў.

У намінацыі Gurtam “Праект будучыні” перамог адукацыйны праект для студэнтаў Startup team. Мэта праекта – аб’ядноўваць студэнтаў з розных ВНУ, дапамагаючы ім атрымліваць бясцэнны вопыт у галіне інавацыйнага прадпрымальніцтва. У рамках праекта праводзяцца хакатоны, кейс-чэмпіянаты, эканамічныя гульні і інш.
У намінацыі Ufox “За лепшае камунікацыйную стратэгію” перамог сэрвіс для сямейнага шчасця WeekMenu.by. Сэрвіс прапануе 52 гатовых тыднёвых меню з рэцэптамі і спісамі прадуктаў, неабходнымі для закупкі. Ён дазваляе купіць адразу ўсе прадукты на тыдзень за адзін паход у краму ці зрабіўшы адзін заказ з дастаўкай на дом.
Мэта конкурсу #Паскарэнне – натхніць гараджан на сумеснае самастойнае рашэнне важных праблем, палепшыць якасць жыцця ў гарадах і населеных пунктах Беларусі.


