Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы:
«Алімпійскі выбар» – сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў нашай краіне. Праходзіць з 2012 года. У рамках праекта Прэзідэнцкі спартыўны клуб прадастаўляе права кожнаму чэмпіёну і прызёру Алімпійскіх гульняў выбраць дзіцяча-юнацкую спартыўную школу або іншую спецыялізаваную ўстанову для аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі з мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі, правядзення і ўдзелу ў розных спаборніцтвах. Сума падтрымкі залежыць ад выніку спартсмена або каманды. У гэтым годзе яна складае – 15 000 беларускіх рублёў за першае месца, 10 000 – за другое, 7 500 – за трэцяе.