Што рабіць, каб інсульт не прыйшоў знянацку, і як правільна мераць ціск, расказалі і паказалі гродзенцам на адкрытай сустрэчы з лекарамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Яна прайшлі ў цэнтральнай паліклініцы 8 лютага.
Інсульт часта прыходзіць у госці без папярэджанняў. Трэць выпадкаў заканчваюцца смерцю. Аднак можна з ім пазмагацца загадзя. Папярэднікам інсульту могуць быць павышаны ціск, або гіпертэнзія, і мігальная арытмія.
Мігальная арытмія — самая небяспечная з усіх відаў арытміі. Часта яна працякае без сімптомаў. Падказкай могуць стаць агульныя, такія як: галавакружэнне, павышаны ціск, пачашчанае дыханне, сэрца забілася, нібы птушка ў клетцы.
У групе рызыкі маладыя людзі ўжо з 30 год.
Летась у Беларусі з’явіліся адмысловыя танометры, якія могуць высветліць мігальную арытмію. Яны не толькі паказваюць звычайныя лічбы артэрыяльнага ціску, але пры наяўнасці мігальнай арытміі высвечваюць на экране літары AFIB. На сустрэчы ўсе жадаючыя маглі праверыць гэты паказальнік. Цана такіх танометраў вагаецца каля 200 рублёў.
Каб папярэдзіць мігальнуб арытмію і інсульт, варта весці здаровы лад жыцця:
Нават спраўны танометр можа паказваць неправільны ціск, калі парушаць базавыя правілы.
Лекары таксама нагадалі, як праверыць, ці з чалавекам здарыўся інсульт, метадам FAST.
F (face, твар) — папрасіць чалавека ўсміхнуцца. Пры інсульце ідзін з куткоў вуснаў застанецца апушчаным, абвіслым.
A (arms, рукі) — папрасіць чалавека падняць выпраставаныя рукі паралельна зямлі. Пры інсульце ён не зможа іх трымаць перад сабой, рукі будуць апускацца.
C (speech, гаворка) — папрасіць назваць сваё імя, або адказаць на простае пытанне. Пры інсульце гаворка невыразная, незразумелая.
T (time, час) — найбольш верагодна выратаваць чалавека ў першыя тры гадзіны ад пачатку інсульту.
Мерапрыемства праходзіла ў межах сацыяльнага праекта «У адным вымярэнні», накіраванага на барацьбу з інсультамі і інфарктамі. Праект арганізаваны вытворцам танометраў Microlife і Нацыянальным парталам «Здаровыя людзі» пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…