Пра невядомыя бакі дзіцячай анкалогіі гродзенцам распавядуць жывыя кнігі. Імі стануць мама хворага дзіцяці, лекар-анколаг, валанцёр хоспіса, чалавек, які вылечыўся ад раку. Сустэча пройдзе ў Цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» 15 лютага. Яна прымеркавана да Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак. Арганізуюць «Жывую бібліятэку» Гродзенскі дзіцячы хоспіс і грамадская арганізацыя АБФ.

Ідэю праекта «Жывая бібліятэка» прыдумалі ў Даніі. На сустрэчу запрашаюць «жывых кніг» — людзей, з якімі ў грамадстве звязаны пэўныя стэрэатыпы. Наведвальнікі біббіятэкі, ці «чытачы» напрацягу 30 хвілін гутараць з «кнігамі» і задаюць пытанні. Кожную кніжку адначасова «чытае» 5−7 чалавек. Па заканчэнні сесіі групы змяняюцца. Так за адну сустрэчу чалавек можа «прачытаць» некалькі кніг і наўпрост спытаць пра тое, што яго хвалявала.

Жывая бібліятэка пра дзіцячую анкалогію пройдзе ў Гродне

Дзе: Цэнтр адпачынку і развіцця «Партал», вул. Вялікая Траецкая, 31

Калі: 15 лютага, 18.00