Супрацоўнікі ДАІ знайшлі кіроўцу Porsche Cayenne з расійскімі нумарамі, які аб’ехаў святлафор па газоне і тратуары ў мікрараёне Фарты.
Парушальнікам аказаўся 24-гадовы гродзенец. У ДАІ на яго склалі шэраг пратаколаў. Іх разгледзіць адпаведная камісія. З парушэннямі кіроўца пагадзіўся. Айчыннае пасведчанне на права кіравання аўтамабілем ён мае, але падчас разбіральніцтва яго не паказаў, паведамляюць у Гродзенскай ДАІ.
[irp posts="50 120″ name="У Гродне Porsche Cayenne з расійскімі нумарамі не дачакаўся зялёнага" і аб’ехаў святлафор па газоне"]