Дзве жылыя «высоткі» пабудуюць у Гродне. Дзе?

За мінулы год пабудавана 16 шматкватэрных жылых дамоў і 202 індывідуальных. Пра гэта распавёў першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук на сустрэчы з работнікі «Спецаўтагаспадаркі». Ён таксама паведаміў, што ў Гродне прыйшлі новыя інвестары ў сферы жыллёвага будаўніцтва, піша «Гродзенская праўда».

Гэта сталічнае прыватнае прадпрыемства «Сучасныя бетонныя канструкцыі», якое выкупіла дзве пляцоўкі для ўзвядзення шматкватэрных жылых дамоў. Першыя высотныя дамы з жалезабетонных канструкцый з’явяцца на праспекце Янкі Купалы. Іх ўзвядзе ААТ «Гроднапрамбуд». Прадугледжана добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з размяшчэннем дзіцячых гульнявых пляцовак, поўная яе агароджа з электронным шлагбаўмам для заезду транспарту.

Іншы дом амаль на 300 кватэр размесціцца на вуліцы Савецкіх памежнікаў. Тут знясуць каля 12 прыватных домаўладанняў. Інвестар таксама плануе добраўпарадкаваць прылеглыя тэрыторыі да дома. Будаўніцтва будзе весціся за яго кошт, без прыцягнення дольшчыкаў. Усе кватэры выставяць на продаж.

[irp posts="47 062″ name=""Не куратнікі, а нармальныя дамы". Жыхары Савецкіх памежнікаў і завулка Купальскага пра знос дамоў"]

На месцы знесеных будынкаў былога гарбарнага завода па вуліцы Гарнавых з’явіцца гандлёва-офісны цэнтр і вялікая паркоўка для абласной філармоніі. Зараз вядуцца перамовы па закупцы абсталявання для глядзельнай залы філармоніі.

Пачалася рэканструкцыя гасцініцы «Гродна», выкупленай кітайскай карпарацыяй. Тэндэр на працы выйграў трэст «Гроднагорбуд», які на працягу ста дзён павінен правесці дэмантажныя працы, а затым рэалізоўваць праект гасцінічна-рэстараннага комплексу з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі.

Набытая прадпрымальнікамі з Баранавічаў гасцініца «Беларусь» будзе рэканструявацца паэтапна, без яе закрыцця.

[irp posts="44 722″ name="Гасцініцу «Беларусь» прадалі за 2 мільёны долараў кампаніі з Баранавічаў"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025