«Прыйшлі мы на сустрэчу з кандыдатам, а яго не аказалася», — кажуць на відэа ў фэйсбуку апаненты і выбаршчыкі. Кандыдат у дэпутаты Анатолій Урублеўскі абвясціў на сайце гарвыканкама, што сустракаецца з выбаршчыкамі з 5 па 9 лютага. Але 6-га лютага ён на сустрэчу не прыйшоў.

Анатолій Урублеўскі балатуецца ў дэпутаты на Агінскай выбарчай акрузе № 13. Яшчэ два кандыдаты — Аляксандр Мікатула і Яўген Дудкін. Адзінае памяшканне для сустрэч на Альшанцы ёсць у школе № 39. Яўген Дудкін лічыць, што апанент заняў месца, каб у іншых не было часу на сустрэчу з выбаршчыкамі.

У Гродне "афіцыйны" кандыдат у дэпутаты не прыйшоў на абвешчаную сустрэчу

«Адзін з кандыдатаў абвяшчае сустрэчы кожны дзень і на іх не з’яўляецца. У нас ёсць яшчэ кандыдат — Яўген Дудкін. Як яму праводзіць сустрэчы, калі тут цэлы дзень занята?», — кажа Сяргей Верамеенка з БХД.

Падчас сустрэчы ў актавай зале ішла рэпетыцыя. Прадстаўнікі школы запэўнілі, што ў выпадку сустрэчы з кандыдатам ніякай рэпетыцыі не было б.

Яўген Дудкін падаў заяву на правядзенне сустрэчы 7 лютага. Яна адбылася.