Свіслацкая гаспадарка не паспела разлічыцца за сельгастэхніку, а яна ўжо зламалася

У гаспадарцы Свіслацкага раёна б’юць трывогу — тэхніка, набытая ў лізінг па дзяржпраграме, зламалася. А адрамантаваць яе не выходзіць: завод, які выйграў тэндар на куплю, закрылі, расказвае «АНТ».

З выгляду практычна новая тэхніка паспела папрацаваць толькі тры гады. Але мокнуць пад дажджом два прэс-падборшчыкі для ўборкі сена з палёў. Першая ж буйная паломка для гаспадаркі «Вердамічы» аказалася праблемай — запчастак узяць няма дзе. Завод-вытворца ў Беларусі закрыўся. Купляць наўпрост частку дарагіх дэталяў з Італіі гаспадарка не ў стане.

«Не хапала, не спраўляліся з уборкай саломы пасля ўборкі збожжавых. Вельмі патрэбны былі прэсы. Але на той час мы не думалі, што яны такія праблемныя. Мы самі трохі стараліся, але цалкам падабраць, зрабіць гэтыя запчасткі немагчыма», — расказвае Алег Лічык, галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства «Вердамічы».

Цяпер тут з асцярогай чакаюць чарговага жніва. Спраўных агрэгатаў можа не хапіць. Гаспадарка яшчэ нават не паспела расплаціцца за пакупку. Гэтую тэхніку закуплялі цэнтралізавана ў лізінг па дзяржпраграме, не давяраць падставы не было. Ды і форма зручная: аналаг растэрміноўкі, аплата часткамі і без працэнтаў.

Як аказалася: гэта не лакальная праблема адной гаспадаркі, зламаныя агрэгаты прастойваюць практычна ў кожным раёне вобласці.

«Шкоду сельскай гаспадарцы можна ацаніць у тым, што дзяржава вылучыла для гэтага бюджэтныя грошы, а гэтыя бюджэтныя грошы ў поўнай меры не працуюць. Яны замарожаныя, гаспадаркі плацяць лізінгадаўцу, лізінгадаўца вяртае грошы, але дзяржава губляе ў тым, што тэхніка на патрэбы сельскай гаспадаркі не працуе», — кажа Аляксандр Дабрук, начальнік аддзела Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці.

У суседняй гаспадарцы, самай моцнай ў раёне, сітуацыя тая ж. Людзі хочуць і могуць працаваць, але тэхніка не дазваляе. Прастойвае. І як так атрымалася, што завод узяў і закрыўся, тут не разумеюць. Спрабавалі звязацца з кампаніяй, але безвынікова. Звяртацца ў суд няма ні сіл, ні часу. На носе пасяўная.

Зараз аграрыі спрабуюць вырашыць пытанне на ўзроўні раёна. Адзін з варыянтаў: прыцягнуць да справы майстроў прадпрыемства па рамонце сельгастэхнікі, іх толькі ў Гродзенскай вобласці каля дзясятка, у іх і магчымасцяў больш, і сучасныя станкі, і рабочая сіла.

З такой ідэяі мясцовая ўлада ў гаспадарцы Свіслацкага раёна згодна. Калі сітуацыю выправіць не атрымаецца, гатовыя звярнуцца ў профільнае Міністэрства. Кажуць, гэта ўжо справа і гонару, і прынцыпу, бо выдаткаваны немалыя грошы — кожны такі агрэгат абыйшоўся ў 20 тысяч рублёў.

www.youtube.com/watch?v=SEBD_qXthNM

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025