«Пашпарт турыста» прэзентавалі ў Гродзенскай вобласці. Ён уяўляе сабой друкаваныя буклеты з інфармацыяй на англійскай, польскай і рускай мовах.

У буклетах на трыццаці старонках сабраны матэрыялы пра гасцініцы, аграсядзібы, апартаменты і хостэлы з іх кантактамі, адрасамі і спасылкамі на сайты.

Змешчана там інфармацыя і пра месцы, дзе можна актыўна адпачыць ці аздаравіцца, а таксама пра славутасці, кавярні і рэстараны. Аматары шопінгу убачаць, дзе знайсці лепшыя тавары ад беларускіх, еўрапейскіх і іншых вытворцаў.

Агульны наклад пашпартоў - каля 5 тысяч экземпляраў.

Пашпарт турыста — гэта не толькі інфармацыйны гід па Гродзенскай вобласці, але і выдатны сувенір на памяць, лічаць ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

[irp posts="46 810″ name="За 10 бязвізавых дзён Гродзеншчыну па новых правілах наведалі турысты з сямнаццаці краін"]

З пачатку 2018 года Гродна і Гродзенскі раён наведалі амаль 2,5 тыс. бязвізавых турыстаў. За такі ж перыяд мінулага года ў Гродне пабывала каля 1 тыс. іншаземцаў. Усяго бязвізавымі турыстамі сталі грамадзяне 28 краін.

Паглядзіце, як выглядае «Пашпарт турыста»

У Гродне выпусцілі «Пашпарт турыста» на трох мовах

У Гродне выпусцілі «Пашпарт турыста» на трох мовах

У Гродне выпусцілі «Пашпарт турыста» на трох мовах

У Гродне выпусцілі «Пашпарт турыста» на трох мовах У Гродне выпусцілі «Пашпарт турыста» на трох мовах