Гродзенскі саксафаніст Аляксандр Краўчук выступіць у Ваўкавыску. Hrodna.life разыгрывае білет

Аляксандр Краўчук — вядомы гродзенскі саксафаніст, кампазітар, аранжыроўшчык. Яму ўдалося сабраць гурт, з якім ён грае аўтарскую музыку і збірае залы. Гэта Alex Kravchuk Jazz Trio, якое 8 лютага выступіць у Ваўкавыску. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць білет на гэтую падзею ад сайта earononmusic.com.

За мінулы год Аляксандр Краўчук выступаў са сваім праектам у Гродне і Мінску, у тым ліку з вядомымі музыкамі, сярод іх Павел Аракелян, Людміла Крукоўская, Ян Сапега і іншыя. У Ваўкавыску слухачы традыцыйна прызвычаеныя да добрай музыкі, бо туды часта заязджаюць пасля Мінска джазавыя музыкі са Злучаных Штатаў. Таму Краўчуку трэба будзе пастарацца, каб здзівіць публіку.

youtu.be/VFiVWUWoRHI

У канцэрце прымуць удзел таксама мясцовыя музыкі - пасля асноўнай праграмы адбудзецца джэм-сэйшн.


8 лютага, 18.00

Ваўкавыскі гарадскі дом культуры, вул. Савецкая, 16

Білет: 10 руб.


Хочаце выйграць білет на канцэрт? Заходзьце на нашую старонку ВК vk.com/hrodna.life і знаходзьце конкурсны пост!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025