Праект карэкцыйнай праграмы для мужчын-агрэсараў у сямейна-бытавой сферы будзе рэалізаваны ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях, піша БЕЛТА.

Першымі скарысталіся паслугамі спецыялістаў падуліковыя крымінальна-выканаўчых інспекцый Мінска і Барысаўскага РУУС. Пачатковыя лекцыі наведалі каля 200 чалавек, з іх некаторыя вырашылі наведваць заняткі і далей. Праваахоўнікі адзначылі, што праекту ўсяго 2 месяцы. Заняткі з псіхолагамі добраахвотныя.

Новая ідэя ўздзеяння на агрэсараў прыйшла з-за мяжы, дзе паспяхова выкарыстоўваецца ўжо не першы год. Беларускія псіхолагі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшлі навучанне ў Англіі і атрымалі адпаведныя сертыфікаты, цяпер яны выкарыстоўваюць свае веды на радзіме. Спецыялісты карэктуюць паводзіны мужчын, навучаюць паважлівым зносінам, развіваюць адэкватныя паводзіны і самаацэнку.

У 2017 годзе зафіксавана каля 2,5 тыс. выпадкаў гвалту, якія караюцца крымінальна, у сямейна-бытавых стасунках.

«МУС робіць канкрэтныя крокі ў бок узмацнення супрацьстаяння агрэсарам, выступаючы ініцыятарам зменаў у заканадаўстве і ўзмацнення жорсткасці пакарання. Акрамя таго, ведамства з’яўляецца адным з удзельнікаў рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі па супрацьдзеянні гендэрнаму гвалту, які прадугледжвае псіхакарэкцыйную праграму для мужчын-агрэсараў. Нядаўна да яе падключыліся і крымінальна-выканаўчыя інспекцыі «, — распавёў намеснік начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргей Аляшкевіч.