Аляксандр Краўчук — вядомы гродзенскі саксафаніст, кампазітар, аранжыроўшчык. Яму ўдалося сабраць гурт, з якім ён грае аўтарскую музыку і збірае залы. Гэта Alex Kravchuk Jazz Trio, якое 8 лютага выступіць у Ваўкавыску. Чытачы Hrodna.life могуць атрымаць білет на гэтую падзею ад сайта earononmusic.com.
За мінулы год Аляксандр Краўчук выступаў са сваім праектам у Гродне і Мінску, у тым ліку з вядомымі музыкамі, сярод іх Павел Аракелян, Людміла Крукоўская, Ян Сапега і іншыя. У Ваўкавыску слухачы традыцыйна прызвычаеныя да добрай музыкі, бо туды часта заязджаюць пасля Мінска джазавыя музыкі са Злучаных Штатаў. Таму Краўчуку трэба будзе пастарацца, каб здзівіць публіку.
У канцэрце прымуць удзел таксама мясцовыя музыкі - пасля асноўнай праграмы адбудзецца джэм-сэйшн.
8 лютага, 18.00
Ваўкавыскі гарадскі дом культуры, вул. Савецкая, 16
Білет: 10 руб.
Хочаце выйграць білет на канцэрт? Заходзьце на нашую старонку ВК vk.com/hrodna.life і знаходзьце конкурсны пост!