Гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык да 180-годдзя кіраўніка паўстання 1863−64 гадоў выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Ён збіраў для яе інфармацыю на працягу васьмі гадоў.
Новая кніга гэта не чарговы гістарычны зборнік пра паўстанне. Васіль паспрабаваў расказаць пра Каліноўскага не як пра рэвалюцыянера, а як пра звычайнага чалавека і пра яго жыццёвы шлях.
«Кнігу пра Каліноўскага вырашыў напісаць два гады таму, але матэрыял збіраў значна даўжэй, — распавядае Васiль. — Ідэя была якраз у тым, каб узгадаць слынную постаць нашай гісторыі напярэдадні юбілею. Мая кніга не пра заідэлагізаванага і зыдэалізаванага „рэвалюцыянера-дэмакрата“, якім Каліноўскі паўставаў у Савецкі час, а пра яго як чалавека, які шукае свой жыццёвы шлях і імкнецца патлумачыць тое, што адчувае і намагаецца ўсвядоміць».
[irp posts="47 747″ name="Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)"]
З кнiгі можна даведацца, як жыў Каліноўскі, што яго турбавала, як фарміраваўся яго светапогляд. Як ён кахаў, чым ён хварэў і як праходзіў яго дзень. Гэтым, у прынцыпе, кніга і адрозніваецца ад папярэдніх выданняў, апошняе з якіх з’явілася некалькі дзясяткаў гадоў таму.
«Тым больш, Каліноўскі, як і любы чалавек, дапускаў памылкі. Але гэта быў яго ўласны досвед і шлях у імя роднага народу. Як да яго ставіцца? Асабісты выбар кожнага. Але галоўнае — мы маем сваю краіну Беларусь. І Каліноўскі быў адным з тых натхняльных вобразаў, дзякуючы каму яна паўстала».
Каб выдаць кнігу Васіль запусціў кампанію па зборы сродкаў. Але на краўфандынгавай платформе talaka.by яму ўдалося сабраць толькі 3% ад неабходнай сумы. У выніку кнігу ўсё ж выдалі, таму ўсе тыя, хто дапамог сродкамі, атрымаюць свае асобнікі. Два асобнікі Васіль вышле поштай акурат 2 лютага — у дзень нараджэння Каліноўскага.
«З выпускам уласнай кнiгi я пабачыў, што гэта ўсё рэальна i не трэба чакаць, умоўна кажучы, пенсіі. Гэтай кнiгай я зрабіў падарунак не толькі Кастусю, але і сабе, таму што ў мяне таксама хутка дзень нараджэння. Такое дадае веры ў свае здольнасці. Зараз у мяне ёсць i iншыя планы. Цяпер займуся папулярнай кнігай пра пакараных у Беларусі і Літве паўстанцаў 1863−1864 гадоў».
На Гродзеншчыне, да якой Каліноўскi мае непасрэднае дачыненне, няма яму помнікаў. Выключэнне — бюст у Свіслачы. З 1958 года і да сёння гэта адзіны ва ўсёй Беларусі помнік герою. Каліноўскi быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая займалася падрыхтоўкай паўстання супраць царскага самадзяржаўя.
«Дзяцінства Каліноўскага прайшло на Гродзеншчыне. Сваю дзейнасць ён звязаў з трыма гарадамі - Гродна, Беласток і Вільня. Гэтыя тры гарады колішняй Рэчы Паспалітай сёння раздзеленыя мяжой. Магчыма, калі-небудзь у кожным з іх паўстануць аднолькавыя помнікі слыннаму змагару за «нашу і вашу свабоду», паколькі Каліноўскі - гэта не толькі беларускі герой, але і літоўскі, і польскі.
Аднак у першую чаргу мы павінны быць удзячныя яму за тое, што адстойваў інтарэсы «мужыкоў-беларусаў» нават тады, калі тыя яшчэ гэтага не разумелі. Каліноўскі з’яўляецца прыкладам самаахвярнасці, таго, што «не жаль згінуць за тваю праўду», як сказана ў «Лістах з-пад шыбеніцы», і самаадданасці ідэі ў справядлівы свет, калі не «народ для ўраду, а ўрад для народу». Гэта будзе актуальна заўсёды", — разважае Герасімчык.
[irp posts="37 446″ name="Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава"]
Васіль Герасімчык мае шэраг артыкулаў пра Каліноўскага ў газетах «Наша н**а», «Новы час» ды іншых інтэрнэт-рэсурсах. Агулам даследаванню паўстання гісторык прысвяціў каля 100 тэкстаў.
Кнiга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» мае 216 старонак тэксту i 21 ілюстрацыю. Наклад кнiгi 225 штук.
У Гродне пройдзе некалькі прэзентацый. Пра іх будзе паведамлена пазней.
[irp posts="6420″ name="КаліноўскіBattle у Гродне: маладыя гісторыкі дыскутавалі пра міфалагізацыю паўстання"]
Каждый человек любит расслабиться за просмотром интересного кинофильма. Смотреть фильмы онлайн в хорошем качестве можно на сайте http://kinoman.online /movies/. Без рекламы и без регистрации.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…