Футбольны «Нёман» у аўторак 30 студзеня правёў першы таварыскі матч міжсезоння. У рамках турніру «Белазовец» у Жодзiне, каманда Ігара Кавалевіча сустракалася з «Гарадзеяй». Матч паміж супернікамі скончыўся з лiкам 3:1 на карысць «Нёмана».

Традыцыйны зімовы турнір «Белазовец» праходзіць у гэтым годзе з 30 студзеня па 3 лютага з удзелам каманд «Тарпеда-БелАЗ», «Гарадзея», «Нёман» і «Смалявічы». Турнір з’яўляецца важнай часткай перадсезоннай падрыхтоўкі, таму штогод беларускія клубы з гатоўнасцю адгукаюцца на запрашэнне аўтазаводцаў. Усе гульні турніру праходзяць на поле са штучным пакрыццём жодзінскага стадыёна «Тарпеда».

У першым матчы турніру гродзенцы абыгралі «Гарадзею» з лiкам 3:1. Характэрна, што галамі ў «Нёмана» адзначыліся патэнцыйныя пачаткоўцы: Квашук (31') і Ковель (55'). Таксама дакладным ударам адзначыўся Лукашэвіч (57').

Склад «Нёмана»: Курганскі (Сай, 46), Канцавы (Лешка, 46), Кантарыя, Хвалько, Анюкевіч, Жукоўскі (Лукашэвіч, 46), Якімаў, Глеб (Ковель, 36), Яблонскі (Цэслюкевіч, 58), Квашук (Бураеў, 46), Савасцьянаў (Зубкоў, 46).

Свой наступны матч на турніры гродзенцы правядуць з дэбютантам Вышэйшай лігі - «Смалявічы». Матч пройдзе 1 лютага. А 3 лютага «Нёман» сустрэнецца з гаспадарамі турніру — «Тарпеда».