Абласны этап конкурсу «Міс Беларусь» пройдзе ў Гродне 4 лютага. Дзяўчат запрашаюць на адборачны тур у 11.00 у Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў, піша «Гродзенская праўда».
У кастынгу змогуць паўдзельнічаць незамужнія дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў з добрымі знешнімі дадзенымі. Важныя крытэрыі пры адборы, якія таксама будуць улічвацца: беларускае грамадзянства і пастаяннае пражыванне ў краіне, рост не ніжэй за 174 сантыметры. На целе канкурсантак не павінна быць татуіровак і пірсінгу.
Удзельнічаць у конкурсе не змогуць уладальніцы тытула «Міс Беларусь» і пераможцы ў намінацыях папярэдніх нацыянальных конкурсаў прыгажосці.
[irp posts="46 809″ name="Каралевы прыгажосці сартуюць адходы! Першая беларуска з конкурса Міс Зямля і першая Міс Гродзенскай ЖКГ сталі за канвеер смеццесартавальнага завода"]