Гродзенскія памежнікі затрымалі дзесяць беларусаў, якія з 2014 года займаліся кантрабандай цыгарэт праз беларуска-літоўскую мяжу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Ва ўсіх членаў групы былі дакладна размеркаваны абавязкі: арганізаваць закупку тавару, перавезці яго праз мяжу, знайсці дзе збыць на тэрыторыі Еўрасаюза.

Каб захоўваць цыгарэты, зламыснікі набылі жыллё ў памежнай зоне і для канспірацыі абсталявалі яго відэакамерамі. Там жа знайшлі і аўтамабілі, якія выкарыстоўвалі, каб перавазіць цыгарэты: чатыры іншамаркі - Infiniti, Seat Alhambra, Sеаt Ibiza з прычэпам, Volkswagen Passat і адзін расійскі пазадарожнік.

У дамах знайшлі і адпаведную атрыбутыку: радыёстанцыі і мабільныя тэлефоны тыпу «манаблок», мабільны тэлефон і планшэт для сувязі, цеплавізары, каб выяўляць памежнікаў ў момант перакідання, ветраахоўны касцюм «горка», рамяні для нашэння корабаў, мяшкі для ўпакоўкі цыгарэт.

На момант затрымання да адпраўкі рыхтаваліся яшчэ каля 55 тысяч пачкаў. Усіх фігурантаў справы ўстанавілі, вядзецца следства. На аўтамабілі і жыллё наклалі арышт.

Група з дзесяці беларусаў цягам некалькіх гадоў займалася кантрабандай цыгарэт у Літву

Група з дзесяці беларусаў цягам некалькіх гадоў займалася кантрабандай цыгарэт у Літву