У Беларусі 30 і 31 студзеня прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі 15−20 м/с, таму сіноптыкі аб’яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі, піша БЕЛТА.

Уначы 30 студзеня па паўднёвым захадзе і днём у многіх раёнах рэспублікі чакаюць ўзмацненне ветру парывамі да 20 м/с, па захадзе — да 22 м/с. Такое ж надвор’е будзе ноччу і раніцай 31 студзеня на большай частцы тэрыторыі Беларусі.