Распаўсюджванне рэкламы праз паштовыя скрыні ў пад’ездах плануюць упарадкаваць ў Беларусі праз папраўкі ў закон «Аб рэкламе». Іх ўнеслі ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год, піша БЕЛТА.

«Паколькі ў апошні час адзначаецца рост колькасці скаргаў грамадзян па пытанні размяшчэння рэкламы ў паштовыя скрыні шматкватэрных жылых дамоў, што пагаршае санітарны стан пад’ездаў, а таксама абцяжарвае выкананне аператарамі паштовай сувязі функцый па дастаўцы карэспандэнцыі, мяркуецца ўнясенне дапаўненні ў закон у частцы ўпарадкавання распаўсюджвання дадзенай рэкламы», — растлумачыў Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Таксама будуць удакладнены месцы і аб’екты, дзе забароняць размяшчаць, распаўсюджваць вонкавую рэкламу.

Вадзім Іпатаў удакладніў, што гэтая праблема найбольш актуальная для гістарычных і цэнтральных частак гарадоў, дзе мастацка-архітэктурнае афармленне, знешні выгляд горадабудаўнічых ансамбляў, панарам і ландшафтаў маюць асаблівае значэнне.