У Нацпарку «Белавежская пушча» прывялі невясёлую статыстыку. З 2011 года на дарогах агульнага карыстання пры сутыкненні з аўтамабілямі загінулі 37 дзікіх жывёл. У тым ліку 5 чырванакніжных зуброў, 7 ласёў, 3 аленя, 10 казуль, 12 дзікоў, піша «СБ».
Адна з самых небяспечных для жывёл — аўтадарога Р-98 Пясчатка-Свіслач, так званая аб’язная дарога вакол Белавежскай пушчы. Яна была ўведзена ў лістападзе 2011 года, пабудавалі яе за паўтара гады, інвеставаўшы каля 490 мільярдаў недамінаваных рублёў.
Аднак за гэтыя гады аб’язная магістраль не стала прывабнай для турыстаў і інвестараў, якіх клікалі ствараць інфраструктуру: гатэлі і кафэ. Рух тут неінтэнсіўны, таму звяры без боязі выходзяць на дарогу.
Аднак дарога павінна была стаць бяспечнай для жывёл. Р-98 — першая ў Беларусі траса, пад якой пабудавалі 32 пераходы для земнаводных і 3 — для жывёл. Сетак уздоўж дарогі няма, але пра магчымы выхад звяроў на дарогу кіроўцам нагадваюць знакі.
Нягледзячы на гэта пазбегнуць сутыкненняў з дзікімі жывёламі кіроўцам часта не ўдаецца. Напрыклад, 6 студзеня ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці паблізу пляцоўкі адпачынку «Рысь» патрапіла пад машыну казуля еўрапейская. Загінула …
Старэйшы навуковы супрацоўнік ГПУ НП «Белавежская пушча» Аляксей Буневіч распавёў, чаму падобныя ДТЗ не адбываюцца ў пушчы:
— У Нацпарку дзейнічае абмежаванне хуткасці - да 40 кіламетраў. Мы выступаем з прапановай абмежаваць хуткасць на дарогах агульнага карыстання, якія праходзяць паблізу ад Нацпарка, у першую чаргу — на Р98.
[irp posts="7014″ name=" Раней дзiкi заўсёды сыходзілі". Гродзенскі натураліст распавядае, чаму дзiкiя жывёлы сталі часцей з’яўляцца ў горадзе"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…