Гарадскі транспарт вернецца на Паўднёвы рынак у «поўным памеры». Такое абяцанне даў старшыня гродзенскага гарвыканкама падчас сустрэчы з прадпрымальнікамі ў пятніцу, 19 студзеня.
Глава горада плануе пазітыўна вырашыць пытанне даезду да рынка разам з кіраўніцтвам аўтапарка. Па яго словах, аўтобусы праз два тыдні будуць хадзіць так часта, як і раней, паведаміў старшыня Рады прадпрымальнікаў Паўднёвага рынка Андрэй Шасцерыкоў.
[irp posts="42 172″ name=""І так гандлю няма, а тут яшчэ гэты ўдар". У Гродне здымаюць 6 экспрэс маршрутаў да Паўднёвага рынка"]
Гарадскія аўтобусы амаль перасталі даязджаць да Паўднёвага рынка ў сярэдзіне снежня, засталося літаральна некалькі рэйсаў на дзень. Бізнесоўцы ўбачылі ў гэтым чарговы ўдар па іх дзейнасці. Апошнім часам і так значна знізіўся гандаль. Без зручнага транспарту колькасць пакупнікоў яшчэ паменшылася.