Паводле папярэдніх планаў падчас падрыхтоўкі да вясновых сустрэч у І Лізе клуб з Сувалак збіраўся выехаць у Гродна на трэніроўкі. У Беларусі футбалісты планавалі трэніравацца з 23 да 27 студзеня. Каманда ў выніку ў Беларусь не паедзе, піша bialystok.wyborcza.pl.

— Падчас разведкі аказалася, што мы маглі б мець лагістычныя праблемы, што мусілі б доўга чакаць на мяжы. Калі два сярод пяці дзён аддаць на дарогу, то такія трэніроўкі не маюць сэнсу, — на афіцыйнй старонцы клубу патлумачыў дырэктар «Віграў» Дарыюш Мазур.

Сувальчане будуць трэніравацца на ўласных аб’ектах. Змяніўся і план спарынгаў: замест кантрольных сустрэч у Беларусі «Вігры» разыграюць паядынкі ў Літве.