Яслі на вуліцы Міхася Васілька былі адкрыты ў пасляваенны час. У апошнія гады іх наведвалі каля 70 чалавек, працавалі дзве кругласутачныя групы. Аднак памяшканне, у якім яны размяшчаліся, патрабавала капітальнага рамонту, піша «Гродзенская праўда».

У 2013 годзе яслі былі зачыненыя. Будынак узяў на свой баланс трэст «Гродногорстрой», як і адселеныя жылыя дамы на вуліцах Урыцкага, 19 і Мендзялеева, 30.

Зараз будынкі былых ясляў на вуліцы Васілька і жылога дома на вуліцы Урыцкага перадаюцца ў гарадскую камунальную ўласнасць і будуць выстаўлены на аўкцыён. Яны знаходзяцца ў гістарычным цэнтры і могуць прыцягнуць інвестараў. Трохпавярховы дом на вуліцы Мендзялеева трэст рэканструюе і верне яму статус жылога.

[irp posts="40 520″ name=" Я гродзенец і інвестую ў cвой горад". На аўкцыёне прадалі чарговы будынак у цэнтры"]