Навіны

Рэстаўрацыя гродзенскага лямуса: скончыўся другі этап, з будынка прыбралі лішняе і неаўтэнтычнае

Завяршыўся другі этап прац па аднаўленні ўнікальнага драўлянага лямуса, што размяшчаецца на дзядзінцы кляштара сясцёр брыгітак у Гродне. Старажытны будынак быў значна пашкоджаны ў выніку розных прыродных фактараў, а таксама з-за адсутнасці кансервацыйных работ, піша grodnensis.by.

Як адзначае кс. Аляксандр Сасноўскі, кіраўнік эканамічна-будаўнічага аддзела Гродзенскай дыяцэзіі і адказны за рэстаўрацыю лямуса, на гэты раз галоўнай задачай спецыялістаў было выдаленне хібаў і пашкоджанняў, выкліканых уздзеяннем біялагічных і атмасферных фактараў. Чарговы этап рамонту прадугледжваў рэканструкцыю і замену знішчаных і тэхнічна зношаных элементаў, а таксама кансервацыю асобных частак пры строгім захаванні адпаведных рэкамендацый.

— Былі разабраны мураваныя сцены і коміны, бо яны не аўтэнтычныя, — гаворыць кс. Аляксандр. — Пасля таго, як аббілі тынкоўку, знайшлі цэглу, што датуецца 1950-м годам. Трэба думаць, што сям’я, якая жыла ў лямусе ў савецкі час, зрабіла гэтыя сценкі, перагародкі і печкі, каб стварыць сабе больш утульныя ўмовы для жыцця.

Таксама была праведзена кансервацыя і замена драўляных элементаў - асноў сцен, бэлек і слупоў. Быў разабраны дах: сарваны стары гонт, заменена апалубка. Спецыялісты адрамантавалі апоры даху, умацаваўшы кроквы дошкамі, прапітаўшы ад шкоднікаў і абараніўшы ад цвілі. Пасля чаго дах прыкрылі новым слоем толю і падрыхтавалі да накрывання гонтам.

Над аднаўленнем гродзенскага лямуса працуюць архітэктары, інжынеры, дызайнеры і іншыя кваліфікаваныя спецыялісты. Яны выкарыстоўваюць гістарычныя будаўнічыя тэхналогіі, маючы багаты вопыт у гэтай вобласці. Будынак аднаўляецца дзякуючы датацыям Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы.

Падняць будынак — няпростая справа

Святар расказвае, што найбольшай складанасцю, з якой прыйшлося сутыкнуцца спецыялістам, быў рамонт унутраных і знешніх драўляных сцен і замена зношаных элементаў. Каб выканаць гэтыя работы, спатрэбілася падняць увесь лямус на пад’ёмніках.

Будынак вельмі цяжкі, таму некаторыя з іх не вытрымлівалі. Толькі пасля таго, як са страхі знялі ацяпленне, якое складалася з гліны, перамешанай з саломай, стала магчымым падняць будынак. Пры гэтым трэба было дадаткова змацаваць паміж сабой сцены, каб будынак не разваліўся.

«Чарговай праблемай, з якой мы сутыкнуліся, стала тое, што адзін вугал лямуса на 30 см ніжэйшы за астатнія. Патрэбны былі дадатковыя падлікі, каб выраўняць іх. Потым рукамі сцены ачышчаліся да асновы натуральнай драўніны: выдалены рэшткі цэменту і вапны, якімі былі ўшчыльнены вянкі», — адзначае кс. Аляксандр.

У арыгінал умешваліся мінімальна

Святар падкрэслівае, што ўсе працы выкананы згодна з падрыхтаванай раней праектнай дакументацыяй. Умяшанне ў арыгінальную структуру будынка было абмежавана да мінімуму, каб захаваць унікальны характар аб’екта.

«Цяпер нас чакае чарговая задача — трэці этап прац па рэстаўрацыі лямуса. Неабходна накрыць увесь дах гонтам, замяніць некалькі бэлек на страсе, а таксама выканаць шэрах сталярных работ, адрамантаваць знешнюю лесвіцу і цэлую балюстраду», — дзеліцца кс. Аляксандр.

Страціць помнік — вельмі лёгка

Эксперты сцвярджаюць, што драўляныя аб’екты хутка падлягаюць псаванню, таму неабходна асаблівая асцярожнасць пры іх эксплуатацыі. Дастаткова некалькіх гадоў - і незабяспечаны аб’ект будзе незваротна страчаны.

«Цешыць, што аднаўленне лямуса ў Гродне набірае хуткасці. Неўзабаве гэты прыгожы драўляны гістарычны будынак з цудоўнай архітэктурай атрымае шанс на новае жыццё і стане прывабным турыстычным аб’ектам горада», — падкрэсліваюць спецыялісты.


Покрытий для пола существует огромное множество, среди которых лидирующее место занимает паркет. Особенно дубовый паркет. Это классика, которая всегда в моде. Такое напольное покрытие считается самым благородным, а также изысканным. Приобрести дубовый паркет можно на сайте piterparket.ru.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025

6000 рублёў у месяц можна зарабляць з базавай адукацыяй: спіс вакансій

У Гродне ёсць амаль 600 працоўных месцаў, дзе хопіць базавай адукацыі (9 класаў). Зарабляць там…

29 сакавіка 2025

Улады: гродзенцы за суткі выкупілі кватэры ў новабудоўлі ў Грандзічах

"Гроднажылбуд" 27 сакавіка апублікаваў навіну аб выстаўленні на продаж кватэр у 18-павярховай новабудоўлі ў Грандзічах.…

28 сакавіка 2025