У сераду 17 студзеня ў Гродне цэлы дзень ідзе снег. З самай раніцы на вуліцах горада працуюць снегаўборачная тэхніка і дворнікі.

Ва ўборцы снегу ўся даступная тэхніка «Спецаўтагаспадаркі». Дарогі пасыпаюць апрацоўчай сумессю. Нягледзячы на гэта, у ДАІ адзначаюць, што з моцным снегападам у Гродне вырасла колькасць ДТЗ. Таксама ўтварыліся вялікія заторы. Кіроўцы едуць паволі, бо шмат дзе пра тармажэнні можа занесці.

Сіноптыкі паведамляюць, што моцны снегапад магчымы і ў наступныя дні.