Серада, каля абеду, моцны снегапад – самы звычайны дзень і час, калі нічога не здараецца. Але не ў Гродне і не з Hrodna.life! Даведаўшыся, што 17 студзеня – Дзень творчасці і натхнення, рэдакцыя Hrodna.life адправіла Руслана Кулевіча на вугал Савецкай і Ажэшкі, “узброіўшы” яго ў 15 шыкоўнымі букетамі руж. Яго задачай было стварыць своеасаблівы “Цуд не толькі на Каляды”. І ў яго атрымалася: паглядзіце на твары жанчын, якім ён уручаў кветкі!

“Столькі кветак мне ні разу не дарылі!”
“Вы не жартуеце? Я нічога не мушу вам заплаціць?”
“Ой, я такога свята нават не ведала!”
“Скажыце, дзе гэта будзе, пакажу мужу, каб не хваляваўся, адкуль кветкі.”

Хвалявацца не варта, тлумачыў Руслан. Проста, Hrodna.life імкнецца заўжды быць у віры гарадскога жыцця і прыносіць добрыя навіны нават у самыя звычайныя дні.
Шчыра прызнаемся – снег пайшоў без нашай дапамогі. Мы толькі арганізавалі некалькі сотняў ружаў, каб натхніць гродзенцаў да творчых парываў.
https://youtu.be/6xYntDELQgA
































