Дзве гандлёвыя мінігалерэі павінны паўстаць у Сакулцы да канца 2018 года. Адна з іх запрацуе на скрыжаванні вуліц Лаковай і Норвід, піша isokolka.eu.

Калі будаўніцтва пойдзе па плане, галерэя запрацуе ўвосень 2018 г. Агулам аб’ект будзе складацца з 5900 квадратных метраў плошчы.

Шопінг будзе яшчэ бліжэй: у Сакулцы пабудуюць два гандлёвыя цэнтры

З супермаркетаў ў галерэі магчыма будзе Lidl, над прапановай трапіць у галерэю разважае Biedronka.

У Сакулцы амаль няма месцаў, дзе можна пад’ехаць на аўто і зрабіць усе пакупкі. Таму івестары разлічваюць, што такі гандлёвы цэнтр быў бы папулярны сярод мясцовых жыхароў. Гарадзенцы часам таксама не даязджаюць да Беластока, набываючы неабходнае ў Сакулцы. Таму гандлёвы цэнтр быў бы цікавы і суседзям.

Другая гандлёвая міні-галерэя паўстане ў Сакулцы пры скрыжаванні вуліц Яна Паўла ІІ і Крыньскай. Таму будзе размяшчацца чарговая Biedronka. Галерэя будзе называцца «Сокал» і будзе мець 3000 метраў квадратных плошчы.

Інвестары плануюць здаць аб’ект пад канец 2018 года.

Шопінг будзе яшчэ бліжэй: у Сакулцы пабудуюць два гандлёвыя цэнтры