Вечарам 15 снежня гродзенскі «Нёман» гасцяваў у Жлобіне ў мясцовага «Металурга» і здолеў там вырваць перамогу. Вырашальную шайбу за тры хвіліны да канца асноўнага часу закінуў Сяргей Маляўка. Выніковы лiк матчу 3:4.
«Металург» у матчы з «Нёманам» нанёс у чатыры разы больш кідкоў, чым супернiк, але ўсё роўна змог прайграць.
Першая дваццаціхвілінка засталася за гаспадарамі, якія здолелі адкрыць лiк на восьмай хвіліне. У самым пачатку другога перыяду пры лiкавай перавазе"Металург" робiць 2:0. «Нёман» толькі ў канцоўцы той жа дваццаціхвілінкі здолеў адыграць адну шайбу, вызначыўся Сяргей Маляўка.
Ужо ў пачатку трэцяга перыяда гродзенцы выраўноўваюць лік намаганнямі Рэмезава. Але за 10 хвілін да канца асноўнага часу гаспадары зноў выходзяць наперад. Але нядоўга радаваліся гаспадары, ужо праз 2 хвіліны «Нёман» зарабляе буліт, які рэалізоўвае Стэфановiч. А першы раз у матчы «Нёман» здолеў выйсці наперад толькі за тры хвіліны да канца трэцяга перыяда. Наперад гродзецаў вывеў Сяргей Маляўка i, як аказалася, яго шайба і была апошняй у матчы.
Шайбы закінулі:
1:0 — Кувека (Маршчэнак, Баярунс) 07:10
2:0 — Гайнетдзiнаў (Яскевіч, Шуба, — бол) 21:18
2:1 — Маляўка С. (Марчанка) 37:24
2:2 — Рэмезаў (Кіслы) 41:15
3:2 — Баярунс (Маршчэнак, Кiрэчка) 49:23
3:3 — Стэфановіч (Б) 51:17
3:4 — Маляўка С. (Пасют, Лісічкін) 57:00
У сераду 17 снежня каманда Сяргея Пушкова правядзе матч у Гомелі, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай, якая ў турнірнай табліцы мае 69 ачкоў, як і «Нёман». Адпаведна каманды дзеляць 3 і 4 радкі.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…