Вечарам 15 снежня гродзенскі «Нёман» гасцяваў у Жлобіне ў мясцовага «Металурга» і здолеў там вырваць перамогу. Вырашальную шайбу за тры хвіліны да канца асноўнага часу закінуў Сяргей Маляўка. Выніковы лiк матчу 3:4.
“Металург” у матчы з “Нёманам” нанёс у чатыры разы больш кідкоў, чым супернiк, але ўсё роўна змог прайграць.
Першая дваццаціхвілінка засталася за гаспадарамі, якія здолелі адкрыць лiк на восьмай хвіліне. У самым пачатку другога перыяду пры лiкавай перавазе«Металург» робiць 2:0. «Нёман» толькі ў канцоўцы той жа дваццаціхвілінкі здолеў адыграць адну шайбу, вызначыўся Сяргей Маляўка.
Ужо ў пачатку трэцяга перыяда гродзенцы выраўноўваюць лік намаганнямі Рэмезава. Але за 10 хвілін да канца асноўнага часу гаспадары зноў выходзяць наперад. Але нядоўга радаваліся гаспадары, ужо праз 2 хвіліны “Нёман” зарабляе буліт, які рэалізоўвае Стэфановiч. А першы раз у матчы “Нёман” здолеў выйсці наперад толькі за тры хвіліны да канца трэцяга перыяда. Наперад гродзецаў вывеў Сяргей Маляўка i, як аказалася, яго шайба і была апошняй у матчы.
«Металург» – «Нёман» – 3:4 (1:0, 1:1, 1:3)
Шайбы закінулі:
1:0 – Кувека (Маршчэнак, Баярунс) 07:10
2:0 – Гайнетдзiнаў (Яскевіч, Шуба, – бол) 21:18
2:1 – Маляўка С. (Марчанка) 37:24
2:2 – Рэмезаў (Кіслы) 41:15
3:2 – Баярунс (Маршчэнак, Кiрэчка) 49:23
3:3 – Стэфановіч (Б) 51:17
3:4 – Маляўка С. (Пасют, Лісічкін) 57:00
У сераду 17 снежня каманда Сяргея Пушкова правядзе матч у Гомелі, дзе сустрэнецца з мясцовай камандай, якая ў турнірнай табліцы мае 69 ачкоў, як і «Нёман». Адпаведна каманды дзеляць 3 і 4 радкі.


