Пакуль гарадскія службы рыхтуюць хакейныя каробкі да масавага катання, жыхары Дзевятоўкі знайшлі прымяненне вялікай замерзлай лужыне — яна стала сапраўдным катком.
За мінулыя выхадныя лядовую пляцоўку ў мікрараёне наведала некалькі сотняў чалавек. З раніцы да вечара дарослыя і дзеці катаюцца там на каньках і санках, а таксама гуляюць у хакей і футбол.
«Класнае месца і вялікі плюс, што побач з домам. Пра такі каток можна толькі марыць. Мне тут больш падабаецца чым у Лядовым, — распавядае жыхар Дзевятоўкі Слава. — Тут лёд добры, а ў Лядовым пяць хвілін — і ўжо катацца не вельмі добра. Ды і тут каля дома можна шайбу паганяць з хлопцамі».
Жыхар Дзевятоўкі Андрэй, які прыйшоў катацца разам са сваім сынам, распавядае, што ў папярэднія гады такога катка на пляцоўцы каля дома не бачыў.
«Гэта звычайнае поле, дзе ўвесь час стаяла вада. Самая сапраўдная лужына. А як далі халады, то яна замерзла і атрымаўся каток, — распавядае Андрэй. — Раней замярзала толькі малая частка. А цяпер, мабыць, у лужыне было больш вады. У нас у ваколіцы няма хакейных каробак, таму гэта адзінае месца, дзе мы катаемся».
Глыбіня лужыны невялікая, каля 15 сантыметраў. Пры мінусовай тэмпературы лёд там хутка замярзае.
Усяго ў Гродзенскай вобласці ў зімовы перыяд плануецца заліць каля 100 каткоў і 50 хакейных каробак. Для гэтага трэба каб устойліва трымалася тэмпература было ніжэй -5. Пажадана, каб са снегу была «падушка», асабліва там, дзе няма асфальту або спецыяльнага пакрыцця.
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…
У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…