Deprecated: Creation of dynamic property Yoast\WP\SEO\Premium\Generated\Cached_Container::$normalizedIds is deprecated in /var/www/hrodna.life/wp-content/plugins/wordpress-seo-premium/src/generated/container.php on line 27
Калядны канцэрт сям'і Паспяшальскіх з аншлагам прайшоў у Гродне

Warning: compact(): Undefined variable $spacious_style in /var/www/hrodna.life/wp-content/themes/hrodna-2019/content.php on line 36

Вечарам 12 студзеня кацёл Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы  быў поўны людзей. Тут праходзіў канцэрт сям’і Паспяшальскіх з Польшчы. Калектыў аб’ядноўвае 14 музыкаў – два пакаленні сям’і. Заснаваў аркестр і кіруе ім кампазітар, музыка і журналіст Ян Паспяшальскі. Першы раз Паспяшальскія наведалі Гродна з канцэртам у 2016 годзе. Зараз іх музычныя візіты сталі ўжо добрай традыцыяй для горада.

Няма нічога дзіўнага ў тым, што захапленне музыкай стала агульным для цэлай сям’і. Любоў да творчасці пераймаецца ад старэйшых да малодшых натуральным чынам, праз лад жыцця і сямейныя традыцыі. Усе дзеці Паспяшальскіх вучыліся ў музычных школах, скончылі ці вучацца зараз у кансерваторыі ці акадэміі музыкі.

https://youtu.be/RXc1nkyo3aQ

У Беларусі апроч штогадовых сямейных канцэртаў ён рэгулярна ладзіць «Музычныя майстэрні» ў Івянцы.