Муж і жонка загінулі падчас пажару ў Лідскім раёне, піша БЕЛТА.
Паведамленне пра пажар жылога дома ў вёсцы Яўсеевічы Лідскага раёна выратавальнікі атрымалі 11 студзеня ў 16.54. Падчас яго загінулі 72-гадовая гаспадыня дома і яе 83-гадовы муж. Агонь знішчыў дах, перакрыцце, маёмасць і пашкодзіў сцены. Прычыну пажару пакуль высвятляюць.
Усяго за мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбылося 6 пажараў. Дзякуючы таму, што спрацавалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, выратавалі двух чалавек.
[irp posts="45 692″ name="Першы пажар 2018 года: з кватэры шматпавярховіка выратавалі чатырох чалавек «]