Дадаць навіну
Субота, 20 кастрычніка 2018, 04:17

Канкурэнцыя была моцная: гродзенскі гурт “Brooklyn” паўдзельнічаў у адборы на «Еўрабачанне 2018»

Анлайн-праслухоўванне магчымых удзельнікаў Нацыянальнага адбору Беларусі на конкурс «Еўрабачанне 2018» адбылося ў студыі Белтэлерадыёкампаніі 11 студзеня. Сярод удзельнікаў праслухоўвання была гродзенская група “Brooklyn”, якая не прайшла ў фінал, але атрымала нядрэнны вопыт.

У Мінску перад членамі журы выступілі 93 удзельнікі, якія на працягу пяці гадзін дэманстравалі свае вакальныя здольнасці. У фінал прайшло толькі 11 канкурсантаў.

“Мы не шкадуем, што паехалі. Паглядзелі, паспрабавалі, атрымалі нядрэнны вопыт. Зразумелі, што і як рабіць у будучыні, калі ехаць на адбор, – распавядае прадстаўнік гурта “Brooklyn” Юрый Сяўко. – Вырашылі адправіць заяўку на праслухоўванне спантанна. За 10 дзён да канца падачы зрабілі дэмаверсію новай песні, якая была ў чарнавіках, і паслалі яе арганізатарам”.

Са слоў Юрыя, канкурэнцыя на адборы была вельмі моцная, было шмат вядомых артыстаў. Адзін з іх – украінскі спявак Alekseev, які ўласна і прайшоў у фінал.

Гродзенцы выступілі на адборы з песняй “Что-то новое”. Магчыма, гэтую песню яны неўзабаве прадставяць на мясцовым тэлебачанні. А пакуль можна паглядзець, як група выконвала яе ў Мінску.

https://www.youtube.com/watch?time_continue=1&v=gfLiqc7zqs8

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: